"Снегапад карысных спраў"
19.11.2022Снегапад карысных спраў прайшоў у рамках шостага школьнага дня ў Пятрэвіцкай школе 19 лістапада.
Вучні чысцілі прышкольную тэрыторыю ад снегу, майстравалі з падручных сродкаў кармушкі, дэкарыравалі рэкрэацыю І паверха, генералілі класныя памяшканні, абмяркоўвалі навагодні дызайн школы.