"Падлетак"

22.11.2022
У рамках раённага рэйда "Падлетак", з мэтаю недапушчэння здзяйснення нераўналетнімі правапарушэнняў і злачыстваў 22 лістапада адбылася сустрэча начальніка ІСН Нарагрудскага РАУС Багданенка А.В. з вучнямі 6-11 класаў.

Аляксандр Васільевіч расказаў аб найбольш распаўсюджаных сярод непаўналетніх правапарушэннях. Яго паведамленне дапаўнялася гісторыямі з жыцця.
Таксама былі асветлены прававыя аспекты правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, у ліку якіх:
-правапарушэнні, звязаныя з распіццём алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва;
-злачынствы,звязаныя з незаконным зваротам наркотыкаў і псіхатропных рэчываў;
-адміністратыўнае правапарушэнне і адказнасць за курэнне ў забароненых месцах;
-правапарушэнні і злачынствы, звязаныя з прысваеннем чужой маёмасці;
-аб палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
Пад час сустрэчы вучні задавалі пытанні. Найбольш цікавым для вучняў было пытанне аб абмежаванні вольнага часу: як і калі дадзеная працэдура прымяняецца.