Урок чытання ў 2 классе ("Пшанічны каласок")

22.11.2022
Вучні 2 класа знаёміліся з беларускай народнай казкай "Пшанічны каласок".

Праблема выхаваўчага патэнцыялу ўрока закранае розныя бакі функцыянавання класна-урочна-прадметнай сітэмы сучаснай школы. Базай развіцця і выхавання дзіцяці прадаўжаюць заставацца веды, якія вучань атрымлівае ў ходзе адукацыйнага працэсу. Змест сучасных вучэбных праграм валодае значным выхаваўчым патэнцыялам. Яго рэалізацыя залежыць ад мэтанакіраванага адбору зместу вучэбнага матэрыялу, які прадстаўляе вучням узоры сапраўднай маралі, патрыятызму, грамадскасці, гуманізму.
Прафесіяналізм настаўніка заключаецца ў метадычнай граматнасці, уменні адбіраць матэрыял, вызначаць яго адукацыйныя і выхаваўчыя магчымасці. Талент педагога - у тонкім адчуванні магчымасцей свайго прадмета, тэмы ўрока ў фарміраванні маральных, інтэлектуальных, эмацыянальных якасцей асобы.
І такія таленты ёсць у Пятрэвіцкай сярэдняй школе. Гонар апанаваў усю існасць адміністрацыі ўстановы адукацыі пры наведванні ўрока чытання ў 2 класе настаўніка пачатковых класаў Карандзей А.К.
Усім зразумела, што ўрокі літаратурнага чытання з’яўляюцца крыніцай маральнага выхавання. Валодаючы вялікай сілай псіхалагічнага ўздзеяння, мастацкая літаратура спрыяе фарміраванню ўяўленняў пра дабро і зло, аб месцы і прызначэнні чалавека, фарміруе ідэалы.
Вучні 2 класа 22 лістапада знаёміліся з беларускай народнай казкай "Пшанічны каласок".
Тут вучням прывівалася і любоў да народнай творчасці, гістарычнага мінулага нашага народа; развіваліся тэатральныя здольнасці (вучні не проста пераказвалі папярэдне вывучаную казку, але інсцэніравалі яе); прывівалася павага да  працы чалавека, павага да  хлеба і ўсвядомлення неабходнасці быць карысным для акружаючых; фарміраванне пачуцця цярплівасці.
Упэўнена, што пасля гэтага ўрока, вучні 2 класа ніколі не кінуць на зямлю кавалак хлеба, з павагай будуць адносіцца да людзей працы, будуць старацца быць карыснымі тым, хто іх акружае.... і.... захочуць пераказаць казку "Пшанічны каласок" дома матулі, бацьку, сваім сястрычкам і брацікам.
Намеснік дырэктара па ВР Засадзінская А.І