«Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы» (урок гісторыі у 9 класе)

25.11.2022
Як гэта было…. калі людзям не дазвалялася размаўляць на беларускай мове, хадзіць вольна ў лес, атрымоўваць адукацыю (бясплатна толькі 4 класы, далей — платная адукацыя), калі "беларусы», як народ не існавалі наогул.

Менавіта аб гэтым шла размова 25 лістапада на ўроку гісторыі, дзе выкладае нстаўнік гісторыі Гірыновіч Т.У., у 9 класе Пятрэвіцкай школы, дзе разглядалася тэма «Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы».

Многія моманты дзіцячаму ўспрыманню было цяжка ўсвядоміць…. няўжо так было? Было! Гісторыя — рэч расканальная і не дапускае хлусні.Тым больш, што матэрыял падручніка дапаўняўся відэаінфармацыяй 1-га беларускага канала, дзе гучалі словы старэйшых людзей в.Ацмінава Пятрэвіцкага сельскага Савета - сведкаў тых часоў. На ўроку гісторыі выкарыстоўваліся паняцці «генацыд беларускага народа», «паланізацыя».

Мінулае на працягу ўрока цесна перапляталася з сучаснасцю, сучаснымі палітычнымі момантамі ў свеце.

Неаднаразова гучалі меркаванні: «Так як было — не павінна паўтарыцца»; «Беларусы — гэта народ! І гэты народ патрабуе да сябе адпаведных адносін»; «Не заўсёды трэба «хапаць» новае з-за мяжы. Трэба цаніць сваё, сваю культуру, якая дасталася нам ад продкаў»; «Мы — частка беларускага народу. Мы павінны быць патрыётамі!».

Урок гісторыі ў 9 класе Пятрэвіцкай школы — яшчэ адзін яскравы прыклад таго, што правільна і метадычна-граматна праведзены ўрок — аснова ўсяго выхаваўчага працэсу ўстановы адукацыі.

 

Намеснік дырэктара павыхаваўчай рабоце Засадзінская А.І.