"Мая Радзіма. Мая гісторыя. Мая вера"

25.11.2022
25 лістапада ва ўсіх установах адукацыі Навагрудскага раёна прайшла алімпіяда "Мая Радзіма. Мая гісторыя. Мая вера"

Яна прысвечана 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі. Прынялі ўдзел у алімпіядзе і вучні Пятрэвіцкай сярэдняй школы. Гэта Рахманчук Лізавета і Герасімовіч Святлана. Дзяўчынкі хваляваліся і стараліся. Алімпіяда павысіла інтарэс да праваслаўнай гісторыі і культуры, садзейнічала маральнаму і патрыятычнаму выхаванню.