"Задумайся сёння, каб не было позна заўтра"

29.11.2022
1 снежня-Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень аб’яўлены ў 1988 годзе і стаў першым міжнародна прызнаным днём, прысвечаным ахове здароў’я.

 Дэвіз Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у 2022 годзе "Задумайся сёння, каб не было позна заўтра". Кожны год ва ўсім свете праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць ВІЧ/СНІДу. Па традыцыі ў Пятрэвіцкай школе таксама праходзіць тыдзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. У першы дзень тыдня ў фае школы аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны памяткі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, спосабах перадачы віруса СНІДу, інфармацыя пра эпідсітуацыю па ВІЧ на 2022 год, пра тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю, план мерапрыемстваў, а таксама рэкамендацыі аб тым, як захаваць сваё здароўе. Гэта інфармацыя размешчана таксама на сайце школы.