"Задумайся сёння, каб не было позна заўтра"

01.12.2022
1 снежня ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна "Задумайся сёння, каб не было позна заўтра", прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Вучні 8-11 класаў былі інфарміраваны аб эпідсітуацыі па ВІЧ на 2022 год ў Беларусі і Гродненскай вобласці. На 1 лістапада 2022 года ў Беларусі з ВІЧ-дадатным статусам пражывае больш за 24 тысячы чалавек. У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці ананімнае тэсціраванне можна  ў любой медыдынскай установе, дзе ёсць працэдурны кабінет. Абследаванне можна прайсці самастойна , купіўшы тэст у аптэцы. Выкараненне ВІЧ-інфекцыі - неабходная ўмова ўстойлівага развіцця. Прафілактычныя меры дазволяць узяць хваробу пад кантроль. Сімвалам барацьбы са СНІДам з’яўляецца чырвоная стужачка, якая азначае падтрымку і надзею на будучае без СНІДу. Вучні школы ў гэты дзнь таксама надзелі чырвоныя стужачкі, чым прадэманстрыравалі свае адносіны да праблемы СНІДу.