Семінар "Ведаць-значыць жыць"

02.12.2022
2 снежня вучні 9 і 11 класаў удзельнічалі ў семінары "Ведаць-значыць жыць".

Старшакласнікам напомнілі пра шляхі заражэння ВІЧ- інфекцыяй, мерах прафілактыкі і адносінах да ВІЧ-інфіцыраваных людзей. Вучні глядзелі відэаролікі, адказвалі на пытанні, праігрывалі розныя сітуацыі, выказвалі свае адносіны да праблемы СНІДу.