Падарожжа па Любчанскай зямлі

02.12.2022
У рамках рэалізацыі рэспубліканскага Пілотнага праекта вучні 10 класа наведалі Любчанскі замак: помнік -палацава-замкавага дойлідства канца XVI-першай паловы XVII стагоддзя.

Любчанскі замак нездарма называюць самым рамантычным замкам Беларусі. Гэта найпрыгажэйшае месца з цікавай гісторыяй, з якой сёння і пазнаёміліся вучні.
Яшчэ сёння паспелі наведаць народны гісторыка-краязнаўчы музей Любчанскага краю. У музеі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы па гісторыі, культуры, сельскай гаспадарцы, прыродзе Любчанскага краю. Экспазіцыя надзвычай разнастайная: восем аддзелаў налічваюць каля 1900 экспанатаў, многія з якіх маюць вялікую гістарычную каштоўнасць. Музей знаходзіцца ўсяго за пару крокаў ад Любчанскага замка.