Канферэнцыя "Святыні Навагрудчыны"

02.12.2022
2 снежня на базе ЦТДіМ прайшла І раённая навукова-практычная праваслаўная канферэнцыя "Святыні Навагрудчыны", прысвечаная Году гістарычнай памяці, 30- годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі.

 Вучаніца 11 класа Духоўнік Марыя прапанавала на агляд журы даследчую працу "Страчаная спадчына. Царква Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Вялікая Ізва", а таксама макет царквы, які быў падрыхтаваны па выніках даследчай працы ў гэтым накірунку. Праведзенае даследаванне было ацэнена членамі журы дыпломамі. Духоўнік Марыя за абарону работы атрымала дыплом І ступені, ДУА "Пятрэвіцкая сярэдняя школа" за падрыхтоўку макета царквы узнагароджана дыпломам 1 ступені.