"Сёстры Хатыні Гродзеншчыны"

08.12.2022
З снежня 2022 года ў Навагрудскім раёне адкрылася перасоўная выстава "Сёстры Хатыні Гродзеншчыны", ініцыіраваная рэдакцыяй газеты "Гродзенская праўда"

На ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця выставы прысутнічалі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Каралько С.М., намеснік пракурора Навагрудскага раёна Волчэк Т.В., галоўны рэдактар газеты"Гродзенская праўда" Навіцкая Л.Ч., члены маладзёжнага парламента пры Навагрудскім Савеце дэпутатаў, у тым ліку вучаніца Пятрэвіцкай школы Духоўнік Марыя.
На тэрыторыі Навагрудскага раёна ў годы Вялікай Айчыннай вайны было спалена 16 вёсак, сярод якіх в.Пудзіна Пятрэвіцкага сельскага Савета. Прадстаўнік нашай школы дэманстрыравала макет в.Пудзіна, на якім выгляд вёскі да трагічных падзей 1943 года.