Урачысты прыём ў акцябраты.

08.12.2022
8 снежня адбыўся ўрачысты прыём вучняў 2-га класа ў акцябраты.

 Рабяты здзейснілі вясёлае "Падарожжа па краіне Акцябрат". Спыніліся на станцыях: "Адгадай-ка", "Гістарычная", "Загадкавая", "Ветлівасць", "Выпраўляй-ка" і выконвалі розныя заданні. Члены нашай піянерскай дружыны імя В. Валчэцкага ўручылі дзецям акцябрацкую зорачку. І мы спадзяёмся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружным і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму.