"Алё, мы шукаем таленты"

09.12.2022
9 снежня ў Пятрэвіцкай школе прайшоў традыцыйны конкурс "Алё, мы шукаем таленты".

Конкурс праводзіўся па розных намінацыях: З песняй па жыцці, Выразнае чытанне, Тэатральнае майстэрства, Інструментальная творчасць. Было заяўлена і прадстаўлена 19 нумароў мастацкай самадзейнасці. Ацэньвала конкрс кампетэнтнае журы - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Засадзінская А.І., выкладчык музычнай школы Будзіловіч Н.С., дырэктар школьнага музея Пяцэвіч А.У.
Адкрылі праграму хлопчыкі-спевакі 2 класа з песняй "Па барабану".... Але самае цікавае чакала наперадзе: вучні дэкламіравалі вершы, спявалі песні, ігралі на цымбалах, былі героямі казак, уяўлялі сябе ў вобразах розных герояў.
Усе прадстаўленыя нумары адрозніваліся арыгінальнасцю. У зале царыла святочная атмасфера. Апладысменты гучалі для таленавітых выканаўцаў установы адукацыі.
Узнагароды знайшлі лепшых!