Чараўніцтва пачынаецца

10.12.2022
Прыгажуня-ЁЛКА ўстаноўлена на галоўнай плошчы Навагрудка.

 Ужо цяпер і дзеці, і дарослыя могуць любавацца яе прыгажосцю і з нецярпеннем чакаюць Новага года. Каб зрабіць раённую прыгажуню яшчэ прыгажэйшай, РК БРСМ праводзіць раённую акцыю "Чараўніцтва пачынаецца", да якой далучыліся і вучні Пятрэвіцкай школы - падрыхтавалі чароўны шар да навагодняга ўбрання Ёлкі.