Карысная сустрэча

10.12.2022
Вучні 9-11 класаў сустрэліся з былой выпускніцай, цяпер - студэнткай 2-га курса Гродзенскага медыцынскага ўніверсмтэта Ганчарык Дзіянай.

Дзіяна расказала аб тым, як ёй цікава вучыцца ў медыцынскім універсітэце, ролі і месцы будучага медыцынскага работніка ў сучасным свеце, у сучасны момант. Вучні старэйшых класаў былі азнаёмлены з умовамі паступлення ў медыцынскі ВУЗ, накіраваны на неабходнасць атрымання дастойнай адукацыі ў школе, імкнення самаўдасканалення і самарэалізацыі.