Школа дрэнных звычак

10.12.2022
10 снежня вучні нашай школы здзейснілі падарожжа ў Школу дрэнных звычак.

 Пасля прагляду мультыплікацыйнага фільма "Сястрычкі-звычкі", яны з ўпэўненасцю вызначылі, што звычкі бываюць як добрыя, так і дрэнныя. Кожны вучань змог расказаць пра звычкі, якія часцей сустракаюцца ў жыцці дзяцей, а затым яны бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення больш згубных для чалавецтва звычак: курэнне, выкарыстанне алкаголю і наркотыкаў, а таксама даведаліся, як можна адмовіцца ад прапановы паспрабаваць не крыўдзячы адносіны з сябрамі. Былі распрацаваны 10 правілаў захавання здароўя. Напрыканцы мерапрыемства, вучні напісалі свае дрэнныя звычкі на лістах паперы, паклалі іх ў канверт, які будзе знішчаны. Тым самым, вучні сказалі дрэнным звычкам - НЕ!