Рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды"

15.12.2022
Новы год і Каляды - самыя дзіўныя і казачныя святы ў годзе. Гэта час чараўніцтва і падарункаў, час, калі здзяйсняюцца самыя запаветныя мары і жаданні.

 Выступіць у ролі маленькага чараўніка, зрабіць іншых больш радаснымі і шчаслівымі, падарыць калядны цуд тым, хто ў гэтым больш за ўсё мае патрэбу - у нашай школе традыцыйна праходзіць Рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды". У цэлым, удзел у дабрачынных акцыях з'яўляецца выдатнай магчымасцю для кожнага з нас праявіць лепшыя якасці сваёй душы. Спяшайцеся рабіць дабро!