Квэст-гульня "Па слядах Перамогі"

16.12.2022
16 снежня прайшла піянерская квэст-гульня "Па слядах Перамогі" ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Навагрудка. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы нашай школы.

Пры старце кожная каманда атрымала правілы гульні і пуцявы ліст. Дасягнуўшы кантрольнага пункту, удзельнікі каманд выконвалі пэўнае заданне, якое датычыць падзей Вялікай Айчыннай вайны,за гэта ім налічвалі пэўную колькасць балаў у пуцявым лісце.
Квэст складаўся з мноства станцый. Падчас гульні ўдзельнікі перамяшчаліся па тэрыторыі будынка, вырашалі неардынарныя інтэлектуальныя задачы, загадкі пазнавальнага характару і выконвалі актыўныя заданні.