Рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды"

21.12.2022
Штогод у нашай школе праходзіць Рэспубліканская акцыя "Цуды на Каляды".

 Сімвал акцыі з'яўляецца чырвоная рукавічка з эмблемай арганізацыі ГА "БРСМ" і ГА "БРПА", якая атаясамлівае імкненне дзяцей і моладзі аддаць часцінку свайго цяпла і акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у навагоднія і калядныя дні. 20 снежня на базе ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" прайшло забаўляльнае мерапрыемства "Новы год да нас імкнецца". У ходзе мерапрыемства рабяты вадзілі карагод, гулялі ў снежкі. Дзецям былі ўручаны падарункі (канцылярскія тавары, кніжкі, настольныя гульні), сабраныя навучэнцамі, бацькамі і настаўнікамі нашай школы. Хай у Новым годзе здзейсняцца ўсе жаданні! Усім Светлага свята Калядаў і шчаслівага Новага года!