Цуды пад Новы Год

21.12.2022
21 снежня здзейснілася мара вучняў Пятрэвіцкай сярэдняй школы, Яны пабывалі ў сапраўдным доме сапраўднага Дзеда Мароза. Ці варта гаварыць, колькі гэта значыць для дзіцяці?

Эмоцыі бясспрэчныя, іх шмат, і яны бурныя. Гэта сапраўдны цэнтр кіравання чарадзействам. На тэрыторыі можна не толькі зазірнуць у госці да Дзядулі, перад гэтым неабходна прайсці казачную сцяжыну, дзе сустракаюцца персанажы вядомых казак і трэба выканаць іх заданні - танчыць, спяваць, праходзіць лабірынты і гэтак далей. Гэта вельмі цікава, дзеці даўно не адчувалі сябе ў такой казачнай атмасферы.
Шмат уражанняў дзеці атрымалі і ад сустрэчы з царом Белавежскай пушчы - зубрам, А таксама з дзіркамі, аленямі, ваўкамі...
А пачалося наша падарожжа з Белай вежы, з легенды пра цара-змея, якая жыве ў гэтых векавых сценах.
Экскурсія атрымалася сапраўднай зімовай казкай для дзяцей і дарослых у самым вялікім і старажытным лесе Еўропы