Урачыстая лінейка па выніках ІІ чвэрці

23.12.2022
23 снежня ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка па выніках ІІ чвэрці.

Падведзены вынікі вучобы і ўдзелу ў конкурсах. У ІІ чвэрці былі адзначаны піянеры дружыны імя В.Валчэцкага (8 перамог, з іх -2 на абласным узроўні), ІБЦ ( бібліятэкар Юшкевіч Н.А.), краязгаўчы клуб "Спадчына".
У завяршэнні лінейкі настаўнікі нагадалі вучням правілі бяспечных паводзін у перыяд зімовых канікулаў: на дарогах, на вадаёмах у перыяд ледаставу, аб недапусцімасці здзяйснення правапарушэнняў, правіл пажарнай бяспекі.
Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!