У рамках прафарыентацыйнай работы экскурсія у Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж

23.11.2022
Спачатку вучняў чакала пазнавальнае мерапрыемства, дзе студэнты каледжа пазнаемілі з такімі прафесіямі, як бухгалтар, эканаміст, праграміст і работнік банка.

З вучнямі была праведзена віктарына, у ходзе якой за правільныя адказы даваліся салодкія прызы.
А пасля вучні адправіліся ў падарожжа па каледжу, яго аўдыторыям, спартыўным залам і,канешне, пабывалі ў сталоўцы і буфеце.
Перад вучнямі адкрылася магчымасць акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця.
Падзякаваўшы студэнтку-экскурсавода, вучні накіраваліся ў пакуль што родную альма-матар- Пятрэвіцкую сярэднюю школу.