УА "Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж".

04.01.2023
4 студзеня 2023 года навучэнцы 9 класа наведалі УА "Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж".

Спачатку навучэнцам асвятлілі сацыяльны аспект каледжа - гэта яго інтэрнат. Школьнікаў сардэчна сустрэлі і паказалі ўмовы пражывання.
Далей ужо ў каледжы іх азнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа, умовамі і даляглядамі навучання.
Рабятам быў прадстаўлены відэаролік пра гісторыю і традыцыі навучальнай установы з прэзентацыяй прафесій. Была праведзена віктарына для тых, хто ўважліва слухаў пра ўстанову і яе традыцыі.
Будучыя выпускнікі школ атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе свае пытанні аб магчымасцях далейшага адукацыйнага маршруту пасля атрымання прафесійнай адукацыі.
І завяршэннем азнаямлення з установай адукацыі стала творчае мерапрыемства, праведзенае ў актавай зале. Такім чынам, быў паказаны не толькі адукацыйны, але і творчы аспект каледжа.