Нараджэнне Хрыстова - самае галоўнае і ўрачыстае свята для кожнага.

13.01.2023
Праваслаўныя традыцыі яго святкавання прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён, яны развіваюцца і ўзбагачаюцца.

Вучні нашай школы з захапленнем чакалі найвялікшага Свята года і рыхтаваліся да яго. Дзеці развучвалі царкоўныя песні — трапар і кандак, святочныя песні, вершы. Спачатку з Каляднай зоркай яны наведалі амаль кожны класны калектыў, кабінет установы адукацыі.
Прыемна было слухаць САПРАЎДНЫХ ХРЫСТАСЛАВАЎ!