Грамадства выратавання на водах

20.01.2023
Вучні нашай школы сустрэліся з старшынёй Навагрудскай арганізацыі "Грамадства выратавання на водах" Кетко М.У.

 Мікалай Уладзіміравіч расказаў аб прычынах нясчасных выпадкаў на вадзе, лёдзе, даў тлумачэнне як неабходна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях.
Вучні былі праінструктыраваны аб мерах папярэджання нясчасных выпадкаў на вадзе і тонкім лёдзе. У канцы сустрэчы прадстаўнік ГВВОД адказаў на ўсе пытанні вучняў, якія іх цікавілі.
Галоўнае, што вынеслі з дадзенай сустрэчы вучні - неабходна быць уважлівымі ля вадаёмаў, берагчы сваё здароўе і выконваць правілы бяспечных паводзін.