Калядны фестываль

20.01.2023
20 студзеня 2023 года Хрыстаславы Пятрэвіцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі Каляднага фестывалю "Ад Каляд да Вадохрышча".

 Праграма свята хрыстаславаў атрымалася яркай і па-сапраўднаму святочнай. Кожны, хто мае дачыненне да яго, аддаў часцінку сваёй душы. Юныя таленты праслаўлялі Езуса ў яркіх сцэнічных вобразах на тэму міласэрнасці і дабра, выконвалі музычныя і танцавальныя нумары. У зале панавала атмасфера дабра, цяпла і спакою. У фае рабят чакалі выставы, гурток саломапляцення і тэатр "БАТЛЕЙКА". Вынікам фестывалю стала ўзнагароджанне. Усе каманды ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі розных ступеняў і салодкімі падарункамі. Хрыстаславы нашай школы ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені ў трох намінацыях і паломніцкай паездкай. Дзякуй за высокую ацэнку.