"Вагончык дабра"

25.01.2023
У рамках акцыі "Вагончык дабра" наведалі прытулак для жывёл і перадалі гасцінцы.

Увесь корм для жывёл  быў перададзены ў прытулак для ўтрымання бяздомных жывёл "Хутар". Дзякуй усім, хто падаў руку дапамогі бяздомным жывёлам і не застаўся абыякавым да іх лёсу.