"Гонар за Беларусь: навука і інавацыі - сучаснае і будучае нашай эканомікі "

26.01.2023
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі ШАГа на тэму "Гонар за Беларусь: навука і інавацыі - сучаснае і будучае нашай эканомікі "

Вучні даведаліся пра асноўныя дасягненні беларускіх вучоных у розных накірунках навукі і тэхнікі. Пашырылі веды пра Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі, якая ў 2022 годзе адзначыла 100-годдзе, пра знакамітых беларускіх вучоных і іх адкрыцці. Высветлілі, якія накірункі сучаснай навукі з’яўляюцца прыарытэтнымі на дадзеным этапе. Вучні абмеркавалі магчымасці, якія прапануе дзяржаўная праграма па падтрымцы таленавітай моладзі і павышэнню яе зацікаўленасці навукай. Цікавымі аказаліся звесткі пра дзіцячы тэхнапарк, створаны ў Беларусі. Прааналізаваўшы атрыманую інфармацыю, вучні прыйшлі да высновы, што неабходна добра вучыцца, удзельнічаць у розных праектах, развіваць свае таленты, каб у будучым рэалізаваць іх на карысць сваёй Радзіме.