"Падзяліся цяплом душы сваёй"

27.01.2023
Вучні 4 класа ў рамках акцыі "Падзяліся цяплом душы сваёй" завіталі ў госці да Зізюка Улада.

Улад праходзіць навучанне дома, і нашы вучні разам з ім ператварыліся ў маленькіх скульптараў. Чаго толькі не зляпілі мастакі! Тут можна было пабачыць і кветкі, і дрэвы, і зоркі! А якія цудоўныя машынкі атрымаліся!
Каб рабіць дабро, не абавязкова быць чараўніком. Звычайныя сустрэчы і сумесная справа прыносяць хвіліны радасці, усмешкі і яркія ўражанні.