"Разам сям'я і душа на месцы"

28.01.2023
Суботні дзень і гадзіна зносін "Разам сям'я і душа на месцы".

Калейдаскоп з дзяцей, бацькоў, бабуль усіх узростаў прывабіў сваёй прыгажосцю, эмацыянальнасцю, актыўнасцю.
Усе разам "будавалі" дом "сям'я". У аснове якога леглі: вернасць, каханне, узаемадапамога... Як жа без малюнкаў! І на дошцы з'явіліся выявы самых шчаслівых сем'яў.
А потым усе разам трапілі ў "кінатэатр" на прагляд мультфільма "Паўночная казка". Які заставіў маленькіх гледачоў яшчэ раз задумацца аб самым галоўным у жыцці - аб сям'і. Менавіта тут мы вучымся любіць, быць адказнымі, вучымся паважаць і клапаціцца аб сваіх родных.