Вечар сустрэчы з выпускнікамі "Памяць школьных гадоў..."

04.02.2023
Кожны год у пачатку лютага ў Пятрэвіцкай школе праходзіць вечар сустрэчы з выпускнікамі. У гэтым годзе ён прайшоў 4 лютага.

На вечары прысутнічалі выпускнікі школы юбілейных дат 25, 20, 15, 10, 5, 1 гадоў, іншыя выпускнікі, вучні, настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы Стома Я.Ц., Бузюк З.А.
Па традыцыі вечар пачаўся з запісу прысутных у ганаровай кнізе выпускнікоў. Кожнаму выпускніку- юбіляру былі ўручаны медалі-юбіляркі.
4 лютага школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і пакаленняў, але ўсіх аб’ядноўвала адно - любоў да сваёй школы і павага да сваіх настаўнікаў.
З прывітальнымі словамі і віншаваннямі выступілі былы дырэктар школы Стома Я.Ц., ветэран педагагічнай працы Бузюк З.А., дырэктар школы Шастак Л.У.
Выпускнікі змаглі вярнуцца ў мінулае праз жартоўныя конкурсы, віктарыны. Гучалі песні, смех. Кожны выпуск меў магчымасць выразіць словы падзякі настаўнікам, даць парады вучням школы.