Кіналекторый "Агеньчык памяці"

06.02.2023
Вялікая Айчынная Вайна — гэта гістарычная падзея закранула ўсіх беларусаў тых год. І дзеці не сталі выключэннем. Ужо з малых гадоў яны спазналі ўсе жахі вайны, і многія з іх вырашылі дапамагаць сваёй Радзіме.

Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста, ў пятрэвіцкай школе прайшоў кіналекторый "Агеньчык памяці". Вучні нашай школы даведаліся, як іх аднагодкі ўступалі ў партызаны і ваявалі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узгадалі гісторыю Марата Казея, Валі Коціка, Зіны Партновай і іншых герояў той вайны. Мы абавязаны памятаць гісторыю тых гадоў і перадаваць яе малодшаму пакаленню, таму што без памяці мінулага, няма будучыні.