"Плюсы і мінусы віртуальных зносін"
10.02.2023У першую чаргу вучням было прапанавана прыдумаць сабе нікнэйм, упрыгожыць яго смайлікамі, якія адпавядалі б настрою вучня. Зносіны ў цяперашні час у сетцы Інтэрнет поўныя небяспекі, таму тэма мерапрыемства выбрана невыпадкова. У ходзе мерапрыемства вучням прапанаваны былі сітуацыі, якія патрабавалі рашэння. Напрыклад, як сябе трэба паводзіць, калі табе патэлефанавалі і паведамілі пра вялікі выігрыш, або прапанавалі хуткі і легкі заробак, або зняважылі пры віртуальных зносінах. Напрыканцы мерапрыемста вучні папрацавалі "будаўнікамі": клас дзеліцца на дзве групы (першая група павінна напісаць станоўчае ад зросін ў сетцы Інтэрнет, а другая група- адмоўнае).Кожная група павінна абараніць напісанае. Вучні прыйшлі да высновы, што ,каб не стаць ахвярамі Інтэрнету, трэба быць вельмі ўважлівымі, не звязвацца з невядомымі апанентамі і саблюдаць карэктнасць у час зносін