“Акцябраты – дружныя хлопцы і дзяўчаты”

09.02.2023
Сяброўства з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў нашага жыцця. А якім павінна быць сапраўднае сяброўства? Гэтае пытанне лічылася актуальным ва ўсе часы. І для кожнага з нас існуе свой адказ.

Пад час правядзення класнай гадзіны “Акцябраты – дружныя хлопцы і дзяўчаты” вучні 2 класа паспрабавалі разабрацца, каго ж можна назваць сапраўдным сябрам. Паслухалі прытчу пра сяброўства, прыйшлі да высновы, калі хочаш змяніць свет – пачні з сябе. Вырашылі выконваць правілы акцябрат, прытрымлівацца законаў сяброўства, кожны дзень рабіць запісы ў лісток добрых спраў.