У гасцях у" Гігіена Гігіенавіча

11.02.2023
У гасцях у" Гігіена Гігіенавіча " пабывалі дзеці сёння, у шосты школьны дзень.

 Каб трапіць да яго ў госці, трэба было ўспомніць усе прадметы асабістай гігіены,а таксама ўспомніць, як імі карыстацца.Дзеці з задавальненнем  пагулялі ў гульню "Беражыце зубы", сабралі памятку "Я мыю рукі", выканалі гульнявое заданне "Абстрыжы ногці", упрыгожылі "Насавыя хусткі". Пераканаліся ў тым, што сярод прадметаў асабістай гігіены павінны быць люстэрка і расчоска.
А яшчэ дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі рэчаў: зубной шчоткі, мыла і іншых прадметаў гігіены.
У канцы дзеці прыйшлі да высновы, што чысціня - заклад здароўя.