"Мае землякі - мой гонар"

15.02.2023
Традыцыйна 15 лютага ў школьным музеі праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вывада войск з Афганістана. У гэтым годзе для вучняў малодшых класаў была праведзена экскурсія “Мае землякі - мой гонар”.

 Вучні пазнаёміліся з былымі выпускнікамі школы, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг у рэспубліцы Афганістан. Для вучняў сярэдняга звяна была праведзена інтэрактыўная экскурсія “Далёкае рэха афганскай вайны” у форме “Музей у дыпламаце”. У яго ўвайшлі сабраныя ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя фотадакументы, літаратура, элементы абмундзіравання А.І.Равуцкага, І.Д.Шапяля, І.А.Петрукевіча, Ю.А.Мантуша, М.Г.Несцера. Былыя салдаты афганскай вайны перадалі свае рэчы на захаванне дырэктару музея А.У.Пяцэвіч. Цяпер экспанаты прадстаўлены ў тэматычнай “вітрыне– дыпламаце”. А вучні старэйшых класаў былі запрошаны на ўрок Мужнасці “Далёкае рэха Афганскай вайны”. Слухаючы запісаныя ўспаміны, праглядаючы фотаздымкі, вучні ясна ўяўлялі падзеі той жорсткай вайны. Цяпер у іх з’явілася жаданне сустрэцца з воінамі-інтэрнацыяналістамі, каб ужывую пачуць іх аповед. І на бліжэйшую гадавіну паспрабаваць запрасіць былых вучняў да сябе на мерапрыемства.