“Памяць і боль беларускага народа”

15.02.2023
Той, хто не памятае свайго мінулага асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну у гісторыі нашай дзяржавы, у гісторыі пакалення і кожнай беларускай сям’і самая трагічная. Разам з тым…і гераічная.

У Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 117 ад 23.03.2022 г.прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 146-З ад 05.01.2022 г.
«О геноциде белорусского народа». А дзень 22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.
Мерапрыемствы Года гістарычнай памяці ў школе былі рэалізаваны пад знакам захавання гістарычнай памяці і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа. Мерапрыемствы года Міру і стварэння будуць накіраваны на замацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускага грамадства. Наша школа прыняла ўдзел у конкурсе экспазіцый, прысвечаных генацыду беларускага народа. Асноўныя напрамкі экспазіцыі “Памяць і боль беларускага народа” :
1.Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2.Канцэнтрацыйныя лагеры на Беларусі.
3. Генацыд на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
4.Генацыд на тэрыторыі Навагрудскага раёна.
5.Вёска Пудзіна – сястра Хатыні.
А таксама дыярама “Спаленая вёска - Пудзіна”. Выстава прадметаў з музея, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня вывада савецкіх войск з Афганістана.
Запрашаем наведаць нашу экспазіцыю, якая размешчана ў холе на першым паверсе школы.

Генацыд выстава Пятрэвіцкая СШ