Паштоўкі воінам-інтэрнацыяналістам

20.02.2023
15 лютага 1989 года скончыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана, дзе нашы землякі выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

 Яны вярнуліся дадому, але памяць аб тых месцах і падзеях застануцца з імі назаўжды. У рамках месячніка патрыятычнага выхавання, вучні нашай школы прадоўжылі штогадовую акцыю і зрабілі паштоўкі для нашых землякоў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Петрукевічу Івану Анатольевічу паштоўку перадала яго жонка - Петрукевіч Вольга Міхайлаўна.