"Родная мова,цудоўная мова!

21.02.2023
Ты нашых думак уток і аснова!"- гэтыя словы, напісаныя Ул.Дубоўкам стагоддзе назад, актуальны і цяпер.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні, настаўнікі і бацькі таксама прынялі актыўны ўдзел у гэтым свяце.
Цікава і займальна прайшла акцыя "Гавары са мной па-беларуску".
"Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты -у кожным слове
Душа яднаецца з душой".Дарослым і дзецям было прапанаваназакончыць беларускую прыказку па пачатку. За правільны адказ кожны ўдзельнік атрымліваў салодкі пачастунак- цукеркі.