Фізкультурна - музычнае свята!

23.02.2023
Сёння 2️⃣3️⃣ ЛЮТАГА ! А значыць менавіта сёння Дзень абаронцы Айчыны!

 Дзень тат, дзядуляў, хлапчукоў! Выхавальнікі і памочнікі выхавацеля стварылі для дзяцей сапраўдную атмасферу свята. Дзень правялі з фізкультурна-музычным мерапрыемствам.
Дзеці праходзілі сапраўдныя ваенныя выпрабаванні, танчылі і спявалі песні! Кожная каманда была моцнай і непераможнай, дзеці стараліся, у іх выхоўваўся сапраўдны гераізм!
Мы разам віншуем нашых мужчын са святам - няхай кожны дзень будзе паспяховым, а кожны ўчынак - дастойным. Жадаем быць здаровымі, каханымі і непераможнымі