Свята да Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2023
Святочныя мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны прайшлі ў Пятрэвіцкай школе.

 Упершыню свята з’явілася ў 1918 годзе як дзень нараджэння Чырвонай Арміі. З 1946 года гэты дзень, 23 лютага, стаў называцца Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту. Цяпер - Дзень абаронцаў Айчыны.
Гэты дзень быў адзначаны святочным канцэртам, на якім прысутнічалі вучні, настаўнікі, таты і дзядулі.
Вучні падрыхтавалі песні "Юнацтва ў ботах', "Ідзе салдат па гораду", "Прызыўнікі". Дзяўчынкі 6, 11, 9 класаў падпыхтавалі мініацюры "Калі б дзяўчаты служылі ў арміі", "Прызыўнікі", "На 1-2 разлічыся". Вучні 3 класа падрыхтавалі верш "Школа сягодня гудзіць", а дзяўчынкі 5 класа -танец "Салдат маладзенькі".