Тыдзень фінансавай граматнасці

20.02.2023
З 20 па 25 лютага ў Пятрэвіцкай школе праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці.

Вучні 11 класа сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні "Знатакі фінансавай граматнасці", у ходзе якой замацавалі свае веды пра асноўныя фінансавыя паняцці, навучыліся рашаць фінансавыя задачы, правільна распаражацца сямейным бюджэтам, эканоміць грашовыя сродкі. Вучні пазнаёміліся з правіламі бяспекі пры карыстанні пластыкавымі картамі. Шмат карыснай інфармацыі вучні пачарпнулі з відэаурокаў " Актывы і пасівы сям’і" і " Асцярожна! Фінансавыя машэннікі".