"Дарога на Эдэльвейс"

24.02.2023
У рамках тыдня фінансавай граматнасці ў 8 класе прайшла гульня-конкурс "Дарога на Эдэльвейс". Мэтай гэтага мерапрыемства было фарміраванне знаходлівасці, кемлівасці, эканамічнай граматнасці.

 У першую чаргу вучні пазнаеміліся з часам узнікнення тэрміна "фінансы", з яго значэннем. Затым было прапанавана зачытаць афарызмы і паспрабаваць іх растлумачыць.Вучні з ахвотай і азартам удзельнічалі ў эканамічнай віктарыне, разгадвалі шыфр, у якім схаваны словы, якія мелі адносіны да эканомікі, адгадвалі эканамічныя загадкі- дабаўлялкі, знаходзілі канцоўку да прыказак і прымавак. Апошні конкурс называўся "Аб’яднай агульным тэрмінам".У канцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, что грошы павінны "працаваць", што "грашыма трэбаупраўляць, а не служыць ім".