Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй

25.02.2023
Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй - гэта установа адукацыі, якая дае навучэнцам магчымасць атрымаць прафесійна-тэхнічную адукацыю.

 Ліцэй ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, сферы грамадскага харчавання, будаўнічай галіны.
У гэтым месцы і прайшоў суботні дзень 9 класа нашай школы. Ліцэй расчыніў свае дзверы, каб паказаць будучым выпускнікам якім можа быць навучанне і жыццё ў гэтым месцы. Праграма была вельмі разнастайнай. У пачатку навучэнцаў сустрэлі ў холе будынка і паказалі матывуючае відэа аб ліцэі. Затым падалі пакой, дзе арганізаваны цэлыя выставы, паказаўшы наколькі таленавітыя дзеці, якія навучаюцца тут. Паказалі памяшканне сталовай, спартзалы, навучальныя класы. Асабліва запомніцца гэты дзень тым, каму выдалася магчымасць пракаціцца на машыне і трактары ліцэя.
У заключэнне дзяцей сустрэлі навучэнцы каледжа, якія навучаюцца па прафесіях "афіцыянт" і "кухар". Яны паказалі насколькі могуць быць займальныя гэтыя прафесіі.