Прыміце нашы віншаванні

23.02.2023

Армія заўсёды асацыявалася з мужнасцю, сапраўдным сяброўствам і ўзаемадапамогай. Для некаторых людзей свята 23 лютага засталося днём мужчын, якія служаць у арміі або ў якіх-небудзь сілавых структурах. Тым не менш з'явілася і іншая трактоўка свята, як Дня сапраўдных мужчын, абаронцаў у самым шырокім сэнсе гэтага слова. Ад імя калектыву і прафкама Пятрэвіцкай сярэдняй школы ў гэты дзень віншаванні прынялі ветэраны педагагічнай працы.