"Слова і справа"

14.03.2023
14 сакавіка, у рамках тыдня праваслаўнай кнігі, вучні праглядзелі павучальныя гісторыі дзіцячага канала "Маячок" Свята-Елісавецінскага манастыра.

 На гэтым канале ёсць магчымасць убачыць павучальныя гісторыі з жыцця шчаслівых, разумных, таленавітых і добрых дзяцей. Вучні паглядзелі гісторыі "Слова і справа", "А вось і мы", "Фея Арфаведання". Назіраючы за сваімі равеснікамі, дзецям захацелася стаць на іх падобнымі. Зацікавіў канал і старэйшых вучняў. Яны таксама з задавальненнем глядзелі гісторыі дзяцінства і выказвалі меркаванні наконт учынкаў і паводзін дзяцей.