"Вясенняя рапсодыя"

27.03.2023
Вясеннія канікулы-пара адпачынку.А як іх правесці з карысцю?Канешне, пайсці ў школьны лагер, дзе можна завесці новых сяброў, даведацца шмат цікавага і карыснага, з цікавасцю правесці вольны час.

27 сакавіка гасцінна расчыніў дзверы лагер духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага накірунку Пятрэвіцкай сярэдняй школы "Вясенняя рапсодыя"
З планам на ўсю змену дзяцей пазнаёміла дырэктар лагера Макрушыч М.П. А з правіламі жыцця ў лагеры, запаведзямі, па якіх дзеці павінны жыць у лагеры-педагог-арганізатар Чура Н.І.
Самым значным момантам першага дня было мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю лагернай змены. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах "Давайце пазнаемімся","Самая шчырая ўсмешка", "Закончы фразу", "Адгадай казачнага героя".
Дзеці ігралі ў гульні на кемлівасць, хуткасць: "Цік-так", "Лятае-не лятае","Імя +імя=слова", "Каленачкі".
І якое ж свята без спартыўных гульняў? Усе аднагалосна выбралі футбол, так як у лагеры большасць хлопчыкаў.
Свае ўражанне ад праведзенага дня дзеці выказалі, апусціўшы вяселы рамонак у кішэню "Майго настрою".
Першы дзень прайшоў хутка, цікава і займальна.