Паездка ў Храм Святой вялікамучаніцы Варвары

28.03.2023
28 сакавіка вучні нашай школы, разам з настаўнікам АДМК і П Несцер А. С., сталі ўдзельнікамі ўзнагароднай паездкі ў Храм Святой вялікамучаніцы Варвары, які знаходзіцца ў вёсцы Райца Карэліцкага раёна.

Дзеці даведаліся, што царква пабудавана ў выглядзе карабля ў 1817 годзе з бутавага каменю і цэглы памешчыкам Францішкам Раецкім. Тут знаходзяцца мошчы Святой Варвары. Пасля ўдзельнікі паездкі праглядзелі ценявы спектакль пра ікону жыровіцкай Божай Маці, які пакінуў цёплыя ўражанні. А вось знаёмства з выставай малюнкаў Ксеніі Воінавай, інваліда з горада Гродна, заставіла задумацца пра сэнс жыцця. Настаяцель Храма Аляксей Шышкір пачаставаў прысутных цёплым чаем і печанымі жавароначкамі, якія нагадалі аб прыходзе вясны. Храм з цеплынёй прыняў нас, цеплыня панавала ў атмасферы. Затым ўдзельнікі паездкі наведалі сядзібу мастакоў Веры і Аляксандра Салдатовых. Даведаліся гісторыю сядзібы, пазнаёміліся з работамі мастакоў і іх планамі на будучае. Вядома, што дому належала чатыры гербы: у розны час ім валодалі Дуніны-Раецкія, Верашчакі, Путткамеры і Жаўтоўскія. Частым госцем быў Адам Міцкевіч, які наведваў сваю ўмілаваную Марылю Верашчак, калі дом належаў яе брату Юзэфу. У савецкі час тут была паліклініка. Закончылася паездка наведваннем Храма ў аграгарадку Валеўка. Дзень пакінуў добрыя ўражанні.