Прыпынак "Развівай-ка"

29.03.2023
На трэці дзень лагерны экспрэс "Вясенняя рапсодыя" спыніўся на прыпынку "Развівай-ка".

Дзяцей чакала віртуальнае падарожжа пад назвай "Святыя зямлі беларускай", у якое адправіліся разам з Несцер А.С. Алена Сяргееўна разам з дзецьмі ўспомніла і пра Еўфрасінню Полацкую, і пра Кірылу Тураўскага, і даведаліся дзеці пра Валянціну Мінскую. А яшчэ дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і месца знаходжання навагрудскай Галгофы. А далей незаўважана гутарка перайшла ў інтэрактыўную гульню Дзеці павінны былі суаднесці атрыманы матэрыял з жыццеапісання са святым, пра якога ішла гаворка, а пасля правільна скласці прыказкі і растлумачыць іх сэнс.

 

Дзеці ведалі, што да іх на сустрэчу павінен прыехаць а.Ілля, і вырашылі сустрэць яго не з пустымі рукамі. Запрацавала майстэрня па арыгамі, усе дружна ўзяліся за працу: хто яйкі велікодныя выразаў, хто размалёўваў, хто клеіў і завязваў стужачку, а хто і кошычак велікодны размалёўваў.Час за працай праляцеў хутка.
Неўзабаве ў гульнявую зайшоў а.Ілля.Атрымалася не проста цікавая гутарка, а змястоўны дыялог.А. Ілля расказаў дзецям пра паходжанне светлага свята Вялікдзень, пра Вербніцу, Радуніцу.Дзецям цікава было ведаць, чаму колер велікоднага яйка менавіта чырвоны, ці ёсць розніца паміж святкаваннем Вялікадня ў цяперашні час і ранейшы, як правільна віншаваць знаемых і блізкіх з гэтым святам. На памяць аб сустрэчы быў зроблены агульны фотаздымак. Дзеці падарылі а.Ільі зробленыя падзелкі- велікодныя яйкі.