Музычная казка "Дабро перамагае зло"

30.03.2023
Чацверты дзень знаходжання ў лагеры "Вясенняя рапсодыя" стаў адметны тым, што дзеці адправіліся ў школу мастацтваў.

Займальнае мерапрыемства для дзяцей падрыхтавала Навагрудская музычная школа. Дзецям была прадстаўлена музычная казка пад назвай "Дабро перамагае зло". З самага пачатку паказу казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі і музыкі. Маляўнічыя сцэнкі з героямі казкі дапаўняліся самымі рознымі музычнымі нумарамі, якія вельмі спадабаліся дзецям. Гэта былі і песні, і танцы, і ігра на музычных інструментах. Творчая і вясёлая атмасфера захапіла ўсю залу.
Прымаючы ўдзел у абласной акцыі "Канікулы ў рытме ЗЛЖ",дзеці сталі ўдзельнікамі відэасалона "Шкодныя звычкі і іх уздзеянне на чалавека". Гледачы прынялі актыўны ўдзел у аьмеркаванні важныхпраблем, якія актуальны і ў падлеткавым асяроддзі: курэнне, алкагалізм, наркаманія.Яны яшчэ раз упэўніліся ў тым, што шкодныя звычкі да дабра не давядуць, а толькі спрыяюць дэградацыі чалавека .
Дзеці своеасаблівым чынам кінулі выклікшкодным звычкаі:пайшлі ў спартыўную залу і згулялі ў футбол.
Перамагла дружба